Артыкул-рэцэнзія на спектакль "Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея"
Сёння выйшаў цудоўны артыкул у падляскім выданні "Czasopis" пра спектакль "Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея", які паставілі дзеці, напісалі дзеці, зрабілі касцюмы дзеці, зрабілі музычнае суправаджэнне - дзеці! І ўсё гэта пад пільным вокам і з дапамогай нашага любімага выкладчыка беларускай літаратуры Васіля Дранько-Майсюка!