Навіны

Першы «Дарослы канцэрт» - цудоўнае завяршэнне творчага сезону!

Наша школа не толькі для дзяцей)
Калі вы не ведалі, у нашай школе вучацца шмат дарослых людзей, бо часам гэта менавіта той кампанент, якога не хапае ў жыцці. Хтосьці раней быў звязаны з музыкай, але жыццё пайшло іншым шляхам… Але ж музыка цягне і ў нашай школе людзі знайшлі шляхі вяртання да яе.
А хтосьці толькі пасля 30-40 гадоў упершыню пачаў развіваць свае музычныя здольнасці.
Музыка дапамагае жыць, адчыняе новыя магчымасці, падымае нас і натхняе.
Пад час «Дарослага канцэрту» нашы вучні з аддзяленняў вакалу, скрыпкі, фартэпіяна, вакальнага ансамбля выступілі з цудоўнымі музычнымі творамі і напоўнілі залю прыгожай творчасцю.
Для музыкі няма ўзростаў!
Вучыцца і ствараць музыку ніколі не позна!
Паглядзіце, як было!
Маленькі кавалак нашага цудоўнага музычнага вечара.
Навіны школы