Настаўнікі

Галіна Казіміроўская
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
па спецыяльнасці Харавое дырыжыраванне, бакалаўр мастацтваў. Дырыжор, кампазітар, выкладык сьпеваў, культурны мэнеджар. Мастацкі кіраўнік і дырыжор Вольнага хора і Concordia Choir, заснавальніца Інбелкульт 2.0.

Працавала артысткай хору ў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Р.Шырмы. З 2010 года кіравала Творчым Цэнтрам «BelArtSound» Беларускага саюза музычных дзеячаў, які арганізоўваў Беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі «Рэха», Міжнародны фестываль-форум аматарскіх хароў «Гукі вясны».

Пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай Concordia Choir неаднаразова быў пераможцам ў шматлікіх музычных конкурсаў, удзельнік міжнародных фестываляў, музычных праектаў.

Укладальнік нотных зборнікаў і даследчык беларускай харавой музыкі.
Кіраўнік школы, выкладчык вакалу
Дар’я Дзятко
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Магістрантка музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна (Варшава).

Працавала артысткай хору
ў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Р.Шырмы.

Выкладала вакал у розных беларускіх музычных студыях, стваральніца і кіраўнік жаночага вакальнага ансамбля.
Адміністратар школы, выкладчык вакалу і хору
Васіль Дранько-Майсюк
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
па спецыяльнасці Культуралогія, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці Рэжысура.

Працаваў рэжысёрам
у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у дзіцячай студыі танца «Encanto» і інш. Аўтар дзіцячых кніг. Адзін з укладальнікаў зборніка «Вясёлка». Аўтар артыкулаў пра творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў. Аўтар дзіцячай кнігі "Таямніцы нашага садка" і ўкладальнік зборніка "Каток-пестунок".

Сцэнарыст і вядучы гістарычнага дакументальна-мастацкага серыялу "Лабірынты" (Белсат), аўтар і вядоўца радыёпраграм "Літаратурныя ночы з Васілём"
і "Казкі для дачушкі" (Радыё Ўнэт).
Выкладчык літаратурна-тэатральных заняткаў
Вольга Падгайская
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі
па спецыяльнасцях: кампазіцыя і арган.

Лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў. Аўтар сімфанічнай
і камернай музыкі. Аўтар музыкі да фільмаў і спектакляў.

З 2013 года адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай музыкі
і нямога кіно "Кінема".

Удзельнік і асноўны кампазітар калектыву Five - Storey Ensemble.

Акрамя кампазітарскай дзейнасці, актыўна вядзе канцэртную дзейнасць.
Выкладчык фартэпіяна і сальфеджыа
Наталля Шчэрба
Скончыла Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт імя М.Танка факультэт “Музыка і спевы” з дадатковай спецыяльнасцю “сусветная
і айчынная культура”.

Працавала ў Салігорскай ДШМ, Мінскім музычным каледжы мастацтваў, у Радашковічскай ДШМ. Мела вопыт працы ў прыватнай школе “Мікрафон” у Мінску.

Больш за 15 гадоў педагагічнага стажа.
Выкладчык фартэпіяна
Алена Сакалоўская
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
па спецыяльнасці Харавое дырыжыраванне.

Працавала выкладчыкам цыклавой камісіі „Харавое дырыжыраванне” ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
Была кіраўніком жаночага хора «Belaya Rusiya», з якім перамагала ў міжнародных харавых конкурсах.

Працавала хормайстрам дзіцячай тэатр-студыі пры Вялікім тэатры оперы Беларусі. Хор неаднаразова быў пераможцам ў музычных конкурсах, даваў сольныя канцэрты у Беларускай дзяржаўнай філармоіі і Вялікім тэатры Беларусі.
Выкладчык вакала і хору
Максім Лях
Выпускнік Беларуска дзяржаўнага універсытэту культуры і мастацтваў, атэставаны выкладчык школ Yamaha Music School - адукацыйнага падраздзялення карпарацыі Yamaha.

Шырокі вопыт канцэртнай дзейнасці, напісання аранжыровак.
Выкладчык гітары (электрагітара, класічная гітара, акустычная гітара,
бас-гітара, укулеле)