Конкурсы

Конкурс мастацкага чытання «Я чытаю» - незабыўная і важная падзея, якая адбылася ў нашай школе Равенскага 8 снежня 2023 года.
У конкурсе прынялі ўдзел дзеці і дарослыя розных узростаў. Гэта лішні раз даказвае, што любоў
да чытання - вечнае і бязмежнае. Мы хочам пахваліць усіх удзельнікаў конкурсу за іх намаганні
і адданасць беларускай мове і літаратуры. Усе яны настолькі таленавіта і маляўніча апісвалі падзеі, што мы маглі на свае вочы ўявіць тое, пра што яны расказвалі.

Віншуем усіх удзельнікаў конкурсу. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім выдавецтвам, бібліятэцы, якія падтрымалі конкурс. Дзякуй сям’е Бартосікаў, якія заспявалі для нас цудоўныя беларускія песні.

Дарагія сябры, спадзяемся, што традыцыя такіх конкурсаў будзе працягвацца ў нашай школе.
Няхай наша любоў да беларускай мовы і літаратуры будзе заўсёды расці і прымнажацца, і няхай кожны з нас знойдзе ў ёй сваё натхненне і надзею.